Журналісту Віктару Шандаровічу забаранілі выступ у Мінску

Вядомы расійскі журналіст, пісьменнік-сатырык ды публіцыст Віктар Шандаровіч распавёў на сваёй старонцы ў ФБ аб размове з мінскім арганізатарам канцэртаў, імя якога пакінуў у таямніцы. На прапанову прыехаць у суседнюю краіну Віктар Шандаровіч пагадзіўся без ваганняў, але папярэдзіў, што ўжо 12 гадоў не можа выступаць у Беларусі як артыст. Арганізатар супакоіў літаратара — маўляў, “часы змяняюцца”. І бакі дамовіліся пра працяг размовы пасля атрымання гастрольнага пасведчання.

“Сённяшняя раніца пачалася для мяне з пахвальнага для мяне ліста: "Віктар, я Вас віншую! — цытуе перапіску з ананімным арганізатарам Шандаровіч. — Ваша рэпутацыя непахісная. Можна толькі пазайздросціць. Сёння раніцай службовец з ідэалагічнага аддзела гарвыканкама патэлефанаваў і паведаміў, што Вы непажаданы артыст у нашай краіне. Я ад імя сваёй кампаніі і мільёнаў звычайных беларусаў прыношу Вам свае выбачэнні за гэты інцыдэнт. Жыццё доўгае, і мы спадзяемся, што наша сустрэча ўсё-ткі адбудзецца".

“Я дык нават і не сумняюся! Часы ж змяняюцца... ))” — завяршае свой пост расійскі журналіст.

Фота: 66.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі