Журналістаў не пусцілі на разгляд справы па аднаўленні Аўтарадыё

Журналісты і шматлікія неабыякавыя да лёсу Аўтарадыё гледачы засталіся за дзвярыма пакою, у якім праходзіла паседжанне.

"Пакуль я не ведаю ў чым прычына. Але сакратар суда патлумачыла, што сёння будуць вырашацца працэсуальныя пытанні, а не разгляд справы па сутнасці. Відаць разгляд будзе адкладзены на нейкі тэрмін", - паведаміў Еўрарадыё дырэктар Аўтарадыё Юры Базан.

Разгяд справы Аўтарадыё супраць Міністэрства інфармацыі распачаўся ў Вышэйшым гаспадарчым судзе распачаўся а 11 гадзіне 11 лютага.

Нагадаем, у пазовах "Аўтарадыё" змяшчаецца патрабаванне прызнаць несапраўднымі рашэнне камісіі аб спыненні вяшчання "Аўтарадыё", а таксама папярэджанне Міністэрства інфармацыі.

Нагадаем, Аўтарадыё было пазбаўлена права на вяшчанне за "экстрэмісцкія матэрыялы", якія нібыта выйшлі ў эфір напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі