Вы тут

Журналіст Ігар Ільяш выйшаў на волю

Ігар Ільяш / Радыё Свабода

Журналіст тэлеканала "Белсат" Ігар Ільяш выйшаў на волю, паведамляе Радыё Свабода. Ён знаходзіўся за кратамі з 16 ліпеня. Ільяш — падазраваны па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Таксама ў панядзелак на волю выйшлі журналісты Іна Студзінская і Алег Груздзіловіч, якіх затрымалі 16 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.