Вы тут

Ільяш: свабода і павага да правоў чалавека — сёння гэта галоўная наша ідэя

Ігар Ільяш / Еўрарадыё

19 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — палітычны аглядальнік, журналіст-расследавальнік, суаўтар прызнанай экстрэмісцкай кнігі “Беларускі Данбас” Ігар Ільяш.

Размову з Ігарам Ільяшом мы запісвалі ў той час, калі яго жонка журналістка тэлеканала “Белсат” і суаўтарка кнігі “Беларускі Данбас” Кацярына Андрэева была за кратамі ў СІЗА, па ўсёй краіне віравалі рэпрэсіі, але Ігар быў на волі. На сёння за кратамі знаходзіцца і сам Ігар. Палітычнага аглядальніка затрымалі 16 ліпеня, і да гэтага часу невядома ні ў якім статусе ён знаходзіцца, ні ў чым яго вінавацяць. Але малаадукаваныя вядоўцы праўладных тэлеграм-каналаў на падставе знойдзеных у час ператрусу ў Ігара кніг вядомых гісторыкаў і даследчыкаў з аналізам асобы Гітлера безапеляцыйна назвалі Ігара Ільяша “прыхільнікам нацызму”.

Пра тое, якой яму бачыцца будучыня Беларусі і як гэтай будучыні дасягнуць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Ільяшом

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і вандроўны філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.