Наталля Капыцько, жонка музыканта і кампазітара Віктара Капыцько, была затрыманая ў панядзелак, 6 снежня, паведамляе Ірына Халіп у Facebook.
Прычынай арышту стала тое, што 12 лістапада мінулага года, у дзень гібелі Рамана Бандарэнкі, у пары Капыцько ў акне гарэла свечка. У якасці доказу выкарыстаная відэаздымка, якая вялася з вуліцы.
Суд над Наталляй адбудзецца ў аўторак. Яе мужа папярэдзілі, што перадачы на Акрэсціна не прымаюць.