"Жартаўнікі" дадалі ў гродзенскі фантан пральны парашок (фота)

"Жартаўнікі" дадалі ў гродзенскі фантан пральны парашок (фота)

Незвычайны выгляд займеў фантан у гродзенскім парку Жылібера напрыканцы мінулага тыдня. Як піша "Вечерний Гродно", нехта дадаў у фантан мыйны сродак. У выніку яго чаша хутка напоўнілася пенай.

У "Гарсвятле" кажуць, што выбіраць пену з фантана давялося каля паўгадзіны. Яе выкідалі проста на траву.

Нявінны з выгляду "жарт" мог дорага абысціся арганізацыі, якая абслугоўвае фантан. Спецыялісты адзначаюць, што мыйны сродак можа вывесці з ладу вузлы і дарагое абсталяванне фантана. А новы рухавік для яго каштуе каля 3,5 тысячы еўра.

"Вечерний Гродно" адзначае, што фантан у парку Жылібера сёлета ўпершыню пацярпеў ад такіх "жартаўнікоў". Раней іх увагу прыцягваў фантан на Савецкай плошчы.

"Жартаўнікі" дадалі ў гродзенскі фантан пральны парашок (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі