Жаночы гандбольны клуб "Бярэсце" адмовіўся ад удзелу ў еўрапейскім турніры

У чэмпіянаце Беларусі "Бярэсце" заняло чацвёртае месца. Брэстаўчанкі атрымалі магчымасць заявіцца у Кубак выкліку, аднак магчымасцю не скарысталіся.



Па словах галоўнага трэнера каманды Уладзіміра Саўко, каманда свае сілы ацэньвае рэальна. Клуб не хоча выдаткоўваць немалыя грошы на паездкі, каб безвынікова паўдзельнічаць у гульнях.



Саўко: "У Брэсце, вы ж ведаеце, БГК на першым месце, таму ўсе фінансы ідуць у мужчынскую каманду. Хацелася б паболей грошай, каб набыць добрых гульцоў, але на чым стаім, на тым стаім... Я лічу, што ў нас нядрэнная каманда, але на Еўропу мы яшчэ не даспелі".



Нагадаем, што ў брэсцкай мужчынскай каманды справы выглядаюць значна лепш. БГК імя Мяшкова — сёлетні пераможца і чэмпіянату Беларусі, і Кубка Беларусі. У наступным сезоне брэстаўчане выступяць у Лізе чэмпіёнаў, куды прайшлі без кваліфікацыйнага адбору.



Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі