Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў спрынце не запоўніла квоту
![Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў спрынце не запоўніла квоту](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/20181220222813.jpg.webp?itok=FgNZcNyY)
Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў спрынце на трэцім этапе Кубка свету, які пачаўся ў Нове-Места ў Чэхіі, не запоўніла квоту. Замест пяці спартсменак на гонку заяўленыя чатыры — Дынара Алімбекава (13-ы стартавы нумар), Ірына Крыўко (37), Ганна Сола (74) і Ірына Кручынкіна (83). Адбылося гэта ўпершыню ў бягучым сезоне.
Спрынт стартуе ў пятніцу ў 19:30. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5".