Вы тут

Жанчыну, асуджаную за смайлік-гаўняшку, зноў судзяць за абразу міліцыянта

Вольга Кронда / сацсеткі

У Івацэвічах мясцовую жыхарку другі раз судзяць за абразу аднаго і таго ж міліцыянта, піша "Ганцавіцкі час".

Першы раз Вольгу Кронда судзілі ў жніўні 2021-га: у тэлеграм-чаце яна апублікавала смайлік-гаўняшку на адрас міліцыянта Руслана К. Суд прызначыў ёй два гады "хатняй хіміі" і выплату 2000 рублёў пацярпеламу.

Цяперашні суд, як і папярэдні, праходзіць у зкрытым рэжыме па хадайніцтве міліцыянта. Абставіны справы невядомыя.

Пасяджэнне з 18 студзеня перанеслі па прычыне хваробы абвінавачанай.

33-гадовая Вольга Кронда працуе рамесніцай, адна выхоўвае дзіця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.