Жанчына "пазычыла" ў знаёмых звыш 170 млн, якія не збіралася вяртаць

Жанчына "пазычыла" ў знаёмых звыш 170 млн, якія не збіралася вяртаць

Жыхарка Ляхавічаў пазычыла ў знаёмых звыш 170 мільёнаў рублёў, якія не збіралася вяртаць. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, у дачыненні 55-гадовай жанчыны расследуецца крымінальная справа па артыкуле "махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры".

Жанчына "пазычыла" ў знаёмых звыш 170 млн, якія не збіралася вяртаць

Высветлілася, што жыхарка раённага цэнтра брала ў сваіх знаёмых грошы "ў пазыку". Ахвярамі падману сталі не менш за 11 чалавек. Акрамя гэтага некалькі чалавек (у тым ліку і жыхар Баранавічаў) пагадзіліся на сваё імя аформіць крэдыты ў банку, 9 з якіх жанчына не выплаціла.

Супрацьпраўнай дзейнасцю падазраваная ў махлярстве займалася амаль паўтары гады: са студзеня 2014-га па травень 2015 года. У гэты час яна працавала бухгалтарам. На маёмасць падазраванай агульным коштам 57 мільёнаў рублёў следчыя наклалі арышт. Разам з тым, падчас следства яна часткова кампенсавала пацярпелым страты.

Фота: Мінск-навіны, sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі