Жанчына нарадзіла гіганцкае дзіця — 6 кг (фота)

Гэты рэдкі выпадак адбыўся ў нямецкім горадзе Лейпцыг. Як паведамляе брытанскае выданне Daily Mail, дзяўчынка важыць 6 кілаграмаў 100 грамаў, яе рост — больш за 57 сантыметраў. Па словах лекараў, для Нямеччыны — гэта рэкорд. Бацькі назвалі дзяўчынку Жаслін.


Дзіця на нейкі час застанецца ў бальніцы, паколькі лекары хочуць праверыць стан яе здароўя. Вядома, што маці дзяўчынкі хварэе на дыябет.


Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі