Жанчына адсядзела 5 сутак за крадзеж 14 кг бульбы ў калгасе

Пяць сутак адміністрацыйнага арышту атрымала 28-гадовая жыхарка вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна за скрадзеныя ў калгасе 14 кг бульбы.  А вось у калгасе “Цельшына” ўчастковы міліцыянт затрымаў адразу пяцёх “несуноў”, якія скралі па 7-23 кг бульбы. Цяпер кожнаму з іх пагражае штраф да мільёна рублёў.

На 350 тысяч рублёў аштрафаваны вясковец, які забраў з будоўлі і вёз дадому на багажніку ровара чатыры цагліны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі