Жанчына адкрыта гуляла па ўкраінскім Харкаве з гранатамётам (фота)

У Харкаве валанцёр Кацярына Беражная зладзіла эксперымент — праехалася праз увесь горад грамадскім транспартам з трубой ад ручнога супрацьтанкавага гранатамёту. Пры гэтым яна адкрыта трымала яе ў руках.

Пра эксперымент актывістка напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, паведамляе УНІАН. Шлях валанцёркі пачаўся з выканаўчай службы Ленінскага раёну Харкава. Паводле яе словаў, супрацоўнікі службы, убачыўшы гранатамёт, загігікалі і папрасілі сфатаграфавацца разам.

Затым жанчына спусцілася ў метро. Там двое хлопцаў, убачыўшы гранатамёт, пабаяліся ехаць з ёй у адным вагоне. Валанцёрка пакаталася ў метро і прайшла паўз нарад міліцыі — трое міліцыянтаў не выявілі ніякай рэакцыі.

“За 2 гадзіны бадзяння па горадзе — мяне бачыла як мінімум 3-4 сотні чалавек, але ніводзін з іх не выклікаў міліцыю. Харкаўчане, вы зусім звар’яцелі? Як можна на такое не рэагаваць? А мянты, у якіх я круцілася перад носам? Пра якую гатовасць гораду да абароны можна казаць, калі чалавек можа спакойна разгульваць па горадзе з гранатамётам і ніхто не зверне на гэта ўвагі!” — эмацыйна рэзюмавала Беражная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі