Жахлівая аварыя на Брэстчыне: аўтамабіль разарвала на часткі (фота)

Як паведамляе партал "Рэальны Брэст",  аўтамабіль "Аўдзі" рухаўся па трасе "Брэст-Дамачава" ў бок абласнога цэнтру. Верагодна, што іншамарка ехала на вялікай хуткасці і кіроўца пры абгоне не саўладаў з кіраваннем. З'ехаўшы з дарогі, аўтамабіль сутыкнуўся з чатырма дрэвамі, ад чаго яго літаральна разарвала на кавалкі.



Паводле інфармацыі супрацоўнікаў ДАІ, у аварыі загінулі два маладых чалавекі, яшчэ двое шпіталізаваныя ў вельмі цяжкім стане.


Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Фота — realbrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі