З'езд АГП вылучыў 70 прэтэндэнтаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

З'езд АГП вылучыў 70 прэтэндэнтаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

XVII справаздачна-выбарчы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі вылучыў 70 прэтэндэнтаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ён праходзіць у нядзелю ў Мінску. Сярод прэтэндэнтаў — Юрый Хашчавацкі, Мікалай Казлоў, Ірына Яскевіч, Мікалай Уласевіч, паведамляе БелаПАН.

Старшыня партыі Анатоль Лябедзька вырашыў у парламент не балатавацца. Паводле яго слоў, на выбарах ён будзе чальцом ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў ад АГП, а пасля — іх даверанай асобай.

Адзначаецца, што сярод прэтэндэнтаў, вылучаных на з'ездзе АГП, каля 30 прадстаўнікоў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Яны будуць з'яўляцца сябрамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "на час выбараў".

Як вядома, АГП, аргкамітэт БХД і рух "За Свабоду" ідуць на выбары ў Палату прадстаўнікоў, прызначаныя на 11 верасня, агульным спісам кандыдатаў у дэпутаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі