Земфіра палічыла першы наклад фільма пра сябе няякасным

Канфлікт паміж Земфірай і кампаніяй "Дивиди Лэнд", з якой спявачка падпісала кантракт на распаўсюджванне DVD "Зеленый театр в Земфире", вычарпаны. Паводле паведамлення на афіцыйным сайце спявачкі, кампанія "Дивиди Лэнд" і праваўладальнікі фільму Земфіра Рамазанава і Рэната Ліцвінава дасягнулі дамоўленасці аб выпуску калекцыйнага выдання фільму.

Нагадаю, што 26 сакавіка Земфіра адклала рэліз DVD у сувязі з падрыхтоўкай да сольнага канцэрту, які адбудзецца 1 красавіка ў спорткомплексе "Алімпійскі".

Спявачка заявіла, што не можа дазволіць сабе выдаць няякасны прадукт. Але, нягледзячы на рашэнне Земфіры перанесці рэліз кружэлкі і аўтограф-сесію, кампанія "Дивиди Лэнд" аддала ў продаж першы наклад DVD.

Нагадаю, што поўнаметражны музычны фільм "Зеленый театр в Земфире", зняты Рэнатай Ліцвінавай, пабудаваны ён на відэаматэрыяле канцэрту Земфіры ў Зялёным тэатры.

Акрамя запісаў канцэрту, зробленых прафесійным аператарам і шматлікімі фанатамі на мабільныя тэлефоны, у фільме ёсць і інтэрв'ю спявачкі.

Фота: www.newsmusic.ru