Зэман прапанаваў Ціханоўскай адкрыць у Празе прадстаўніцтва беларускай апазіцыі

Зэман прапанаваў Ціханоўскай адкрыць у Празе прадстаўніцтва беларускай апазіцыі

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан прапанаваў Святлане Ціханоўскай адкрыць у Празе прадстаўніцтва беларускай апазіцыі. Пра гэта ён расказаў у чацвер у эфіры радыёстанцыі Frekvence 1.

"Гэта была сяброўская сустрэча. Я ёй прапанаваў, каб беларуская апазіцыя адкрыла офіс у Празе. Гэта, напэўна, было б добра",прыводзіць ТАСС словы Зэмана.

Ціханоўская была ў Празе з візітам з 6 па 10 чэрвеня па запрашэнні спікера Сената (верхняй палаты) парламента. Акрамя Зэмана яна сустракалася з прэм'ер-міністрам краіны Андрэем Бабішам, з кіраўнікамі абедзвюх палат парламента і міністрам замежных спраў Якубам Кулганекам. У якасці ганаровага госця яна выступіла на пасяджэнні верхняй палаты парламента.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі