Зборныя Англіі і ЗША — у плэй-оф чэмпіянату свету па футболе

Крысціян Пулішыч забівае гол у браму зборнай Ірана / reuters.com
Крысціян Пулішыч забівае гол у браму зборнай Ірана / reuters.com

Зборныя Англіі і ЗША — у плэй-оф чэмпіянату свету па футболе. Англічане ў апошнім матчы групавога раўнда разграмілі Уэльс — 3:0. У 1/8 фіналу 4 снежня яны згуляюць са зборнай Сенегала. Амерыканцы абыгралі Іран — 1:0. У 1/8 фіналу 3 снежня яны сустрэнуцца са зборнай Нідэрландаў.

У групе "В" Англія набрала 7 ачкоў, ЗША — 5, Іран — 3, Уэльс — 1 ачко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі