Зборная Латвіі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі
![Латвія — Швецыя / t.me/gremtelegram/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/7777_5.jpg.webp?itok=3EjnJQWQ)
Латвія — Швецыя / t.me/gremtelegram/
Вызначыліся паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі. У 1/2 фіналу сустрэнуцца зборныя Канады і Латвіі, ЗША і Германіі.
25 траўня ў чвэрцьфіналах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: ЗША — Чэхія — 3:0, Швейцарыя — Германія — 1:3, Канада — Фінляндыя — 4:1, Швецыя — Латвія — 1:3. Зборная Латвіі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі.
Сусветнае першынство праходзіць у Фінляндыі і Латвіі. Дзейнымі чэмпіёнамі свету з'яўляюцца фіны.
![Зборная Латвіі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/44_36.jpg.webp?itok=eGHwn3wN)
t.me/gremtelegram/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.