Зборная Харватыі разграміла Камерун — 4:0 (відэа)

У Манаусе харваты ўпэўнена перамаглі камерунцаў, галы забілі Івіца Оліч (11-я хвіліна), Іван Перышыч (48-я) і Марыё Манджукіч (61-я і 73-я). Такім чынам, зборныя Бразіліі і Мексікі маюць па 4 ачкі, Харватыя — 3, у Камеруна ачкоў няма і гэтая зборная пасля наступнага матча вяртаецца на радзіму.



З сённяшніх паядынкаў адзначым "матч смерці" ў групе "D", які правядуць зборныя Уругвая і Англіі — яны стартавалі з паражэнняў. Ён пачнецца а 22-й гадзіне паводле беларускага часу.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі