Зборная Чэхіі — першы паўфіналіст чэмпіянату свету па хакеі

Зборная Чэхіі стала першым паўфіналістам Чэмпіянату свету па хакеі, атрымаўшы валявую перамогу на амерыканцамі. Лік ужо на 6-й хвіліне адкрыў паўночнаамерыканец Пітэр Мюлер. Аднак праз 3 хвіліны Уладзімір Собатка аднавіў раўнавагу.



У другім перыядзе амерыканцы зарабілі шмат выдаленняў і дазволілі чэхам закінуць 3 шайбы. Вызначыліся Томаш Гертл, Раман Чэрвенка і Ондржэй Немец.



На перадапошняй і апошняй хвілінах матчу зборная ЗША здолела скараціць адставанне да мінімальнага, але чэхі адстаялі.



У паўфінале яны згуляюць з пераможцам пары Канада-Фінляндыя. Гэты матч стартуе ў 20.00 на “Чыжоўка-Арэне”.

Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі