Зборная Беларусі па хакеі сёння згуляе са Славеніяй

Зборная Беларусі па хакеі сёння згуляе са Славеніяй

Зборная Беларусі па хакеі сёння правядзе матч са зборнай Славеніі ў рамках групавога этапу чэмпіянату свету. Сапернікі каманды Дэйва Льюіса таксама маюць толькі адно ачко і займаюць апошняе месца ў групе “В”. Матч пачнецца ў 17.15 паводле мінскага часу, жывую трансляцыю гульні можна будзе паглядзець на тэлеканале “Беларусь 1”.

Напярэдадні беларускія хакеісты панеслі пятую запар паразу на сёлетнім сусветным першынстве, праграўшы зборнай Францыі па булітах — 3:4 (0:1, 2:1, 1:1, 0:0, 0:1).

Раней беларусы саступілі Фінляндыі —2:3, Чэхіі — 1:6, Канадзе — 0:6, Швейцарыі — 0:3.  

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі