Зборная Беларусі па футзале выйшла ў 1/2 фінала чэмпіянату Еўропы

Зборная Беларусі датэрмінова выйшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы па футзале, які праходзіць у Бельгіі.
У першы дзень папярэдняга этапа ў групе “В” нашыя спартсмены абыгралі французаў з лікам 4:1, а пасля перайгралі каманду Іспаніі з лікам 6:3. Таму вынік апошняй гульні з бельгійцамі ўжо не мае значэння.

Паўфінальныя паядынкі 8-га кантынентальнага першынства адбудуцца 23 сакавіка, а фінал і матч за бронзавыя ўзнагароды пройдуць у панядзелак.

Нагадаем, у 2006 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Іспаніі беларусы не выступалі. А ў 2004 годзе нашая зборная, гуляючы ў родных сценах, стала чэмпіёнам кантынента.

БЕЛТА