Зборная Беларусі па футболе ўзнялася на 88-е месца ў рэйтынгу ФІФА

На 88-е месца ўзнялася зборная Беларусі па футболе ў абноўленым рэтынгу ФІФА. Нагадаем, у лютым нашая каманда займала 90-ы радок, а ў студзені была 81-й.
Супернікі каманды Бернда Штанге па адборачным турніры чэмпіянату свету-2010 займаюць наступныя пазіцыі: Харватыя - 7, Англія - 9, Украіна - 14, Казахстан - 130, Андора - 195. А ўпэўнена лідыруе ў рэйтынгу зборная Іспаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі