Зборная Беларусі па футболе не гуляе, але падымаецца ў рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі па футболе за апошні месяц не згуляла ніводнага матчу, але паднялася ў рэйтынгу ФІФА на дзве пазіцыі.  Сёння Міжнароднай федэрацыяй футбола быў агучаны рэйтынг усіх 208 нацыянальных зборных свету. Зборная Беларусі зараз займае 69 месца. Праўда, за гэты ж месяц на 5 балаў знізіўся і рэйтынг нашай каманды. А ачольвае рэйтынг зборная Бразіліі.

Нагадаем, што сёння а 21-й гадзіне зборная Беларусі на мінскім стадыёне “Дынама” згуляе таварыскую гульню са зборнай Ізраіля. Гэта будзе дэбют новага галоўнага трэнера Бернда Штанге. 

Прессбол  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі