Завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбаркамы

31 кастрычніка завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў па выбарах прэзідэнта. Права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад гэтых камісіяў маюць палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам падачы заяваў. Усяго будзе створана 6 390 участковых камісіяў, у тым ліку 280 у стацыянарных лячэбных і лячэбна-прафілактычных установах, 52 — у вайсковых частках і 44 — за мяжой, паведамляе БелаПАН. Фармаванне ўчастковых выбаркамаў будзе праходзіць па 3 лістапада ўключна. Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі