Заведзеная крымінальная справа па факце вандалізму ў Курапатах
Крымінальную справу завялі па факце вандалізму ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе знаходзяцца масавыя магілы ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій (ад 30 тысяч да 100 тысяч чалавек). Як паведамілі ў раённым упраўленні ўнутраных спраў Мінскага раёна,
асобы, якія здзейснілі гэтае злачынства, пакуль не выяўленыя, вядзецца
іх пошук. Міліцыянты правялі апытанне мясцовых жыхароў і сцвярджаюць,
што ўжо маюць некалькі версіяў, інфармуе Радыё Свабода.
Нагадаем, 12 сакавіка ў Курапатах невядомыя зламалі і выцягнулі з зямлі 36 крыжоў. У суботу, падчас праведзенай актывістамі КХП-БНФ і маладзёжных арганізацый талакі, яны былі адноўленыя.
Нагадаем, 12 сакавіка ў Курапатах невядомыя зламалі і выцягнулі з зямлі 36 крыжоў. У суботу, падчас праведзенай актывістамі КХП-БНФ і маладзёжных арганізацый талакі, яны былі адноўленыя.