Затрыманы адзін з кіраўнікоў фірмы, якая выпускае спецтранспарт для міліцыі

Затрыманы адзін з кіраўнікоў фірмы, якая выпускае спецтранспарт для міліцыі

Затрыманы намеснік дырэктара фірмы, якая выпускае і абслугоўвае спецтранспарт, у тым ліку і для міліцыі. 43-гадовы жыхар Смаргоні "абражаў і заклікаў да фізічнай расправы над супрацоўнікамі праваахоўных органаў". І рабіў гэта ў адным з тэлеграм-каналаў, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім, "працяглы час і сістэматычна", паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчына — падазраваны па крымінальнай справе аб распальванні сацыяльнай варажнечы. Падкрэсліваецца, што раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі