Затрыманні на акцыях, палітычныя суды ― чым адметны 2017 год? (відэа)

Затрыманні на акцыях, палітычныя суды ― чым адметны 2017 год? (відэа)

Цягам 2017 года праваабаронцамі былі зафіксаваныя больш за 600 выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці удзельнікаў “мірных сходаў і акцый”. 35 з іх былі затрыманыя i ўтрымліваліся пад вартай у СІЗА па справе аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. А яшчэ ― пераслед журналістаў незалежных СМІ і крымінальная справы ў дачыненні да актывістаў незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Праваабаронцы прааналізавалі ўсё, што адбывалася ў галіне правоў чалавека цягам 2017 года. Высновамі гэтага аналізу ў жывым эфіры Еўрарадыё падзяліўся юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі