Затрымалі ўдзельнікаў злачыннай схемы ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў

Затрымалі ўдзельнікаў злачыннай схемы ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў

У розных рэгіёнах Беларусі затрымалі ўдзельнікаў злачыннай схемы ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў. Па крымінальнай справе праходзяць 16 чалавек, праведзена больш за 40 ператрусаў, накладзена 15 арыштаў на маёмасць на агульную суму больш за 200 тысяч рублёў. Страты ад дзейнасці зламыснікаў склалі больш за 100 тысяч рублёў, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Высветлілася, што беларуская фірма арганізавала дастаўку з Польшчы тканіны. Пры гэтым выкарыстоўваліся льготы па выплаце мытных плацяжоў. Але атрыманыя яны былі для здзяйснення экспарту тавараў з тэрыторыі нашай краіны. Тавары аднак не вывозіліся, а прадаваліся ў Брэсцкай вобласці. Для таго, каб "прыкрыць" незаконную схему паставак тканіны, яе арганізатары выкарыстоўвалі камерцыйныя структуры ў Расіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі