Затрымалі салдата тэрміновай службы, яго падазраюць у сутэнёрстве

22-гадовага жыхара Віцебска падазраюць у сутэнёрстве. Ён — салдат тэрміновай службы, праходзіў яе ў Асіповічах. Маладога чалавека затрымалі міліцыянеры па падазрэнні не толькі ў сутэнёрстве, але і ў распаўсюдзе парнаграфіі.

Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, салдат зарабляў, прадаючы сваю 23-гадовую сужыцельку. Займацца гэтай дзейнасцю ён пачаў яшчэ восенню 2013 года, да службы ў войску. Малады чалавек змяшчаў у сацыяльных сетках аб'явы аб прадастаўленні паслуг сэксуальнага характару яго каханай. Спачатку ён не думаў пра "камерцыйны характар" гэтага, але пазней вырашыў зарабляць грошы. Аднак міліцыя заўважыла яго дзейнасць і правяла затрыманне.

Крымінальную справу ў адносінах салдата-сутэнёра распачалі па артыкуле "арганізацыя і (або) выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй". Таксама ёсць падставы падазраваць жыхара Віцебска ў распаўсюдзе парнаграфіі.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі