Затрымалі мужчын, якія ў розных гарадах Беларусі скралі 20 ровараў (фота)

Затрымалі мужчын, якія ў розных гарадах Беларусі скралі 20 ровараў (фота)

Затрымалі мужчын, якія ў Беларусі скралі 20 ровараў. Двое жыхароў Дзяржынскага раёна (ва ўзросце 28 і 32 гадоў) прыдумалі схему, па якой дзейнічалі. Раніцай яны на электрацягніку ехалі ў выбраны горад. Там яны выбіралі ровары, якія захоўваліся ў пад’ездах шматкватэрных дамоў. Мужчыны здзяйснялі крадзяжы з улікам раскладу руху цягнікоў у іх горад, каб хутка пакінуць месца злачынства.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, звычайна за адзін раз скрадаліся два ровары, прычым не танныя. Такія крадзяжы адбыліся ў Стаўбцах, Асіповічах, Барысаве, Маладзечне, Баранавічах. У Дзяржынску здабычу перадавалі 22-гадоваму мясцоваму жыхару, які шукаў сярод знаёмых пакупнікоў. Групу затрымалі падчас здзяйснення чарговага крадзяжу. Праваахоўнікі мяркуюць, што такіх эпізодаў было больш за 20.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі