Затрымалі брэсцкіх блогераў Пятрухіна і Кабанава

Затрымалі брэсцкіх блогераў Пятрухіна і Кабанава

Затрымалі брэсцкіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Як перадае Радыё Свабода, Пятрухін цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, а ў панядзелак яго будуць судзіць. Кабанаў быў затрыманы пазней, у Бярозе паводле абвінавачання ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі праціўнікаў акумулятарнага завода — такія акцыі адбываюцца па нядзелях.

Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў — блогеры, якія робяць шмат відэасюжэтаў аб будаўніцтве акумулятарнага завода “АйПауэр” каля Брэста. Многія жыхары пратэстуюць з нагоды гэтай будоўлі, яны лічаць, што завод нанясе шкоду іх здароўю.

Перад сваім затрыманне Кабанаў выказаў меркаванне, што гэта прэвентыўныя захады перад Днём Волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі