Зарэгістравалі кандыдатам сябра ПКБ, а сябра КПБ і "Белай Русі" - не

На сённяшнім пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі яе старшыня Лідзія Ярмошына раскрытыкавала працу акруговых выбарчых камісій Гомельшчыны. Яна заўважыла, што яны аказаліся не падрыхтаваныя да разгляду скаргаў кандыдатаў у дэпутаты, якія не былі зарэгістраваныя.
У выніку, трое кандыдатаў у дэпутаты з Гомельшчыны 3 верасня былі зарэгістраваныя. Акруговыя камісіі сцвярджалі, што ў іх было шмат несапраўдных подпісаў, але ЦВК палічыў, што падставаў для такой высновы няма, інфармуе БелаПАН.

Кандыдатам у дэпутаты зарэгістраваны Міхаіл Сілівонец, сябра Партыі камуністаў Беларускай, які ўваходзіць у адзіны спіс ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. А вось сябра лаяльнай да ўладаў КПБ Васіль Чыжонак зарэгістраваны не быў. Разгляд жа справы сябра "Белай Русі" Васіля Каранкевіча перанеслі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі