Занятыя ў сферы аграэкатурызму атрымалі права на дэкрэтны адпачынак

Асобы, якія аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму і ўдзельнічаюць у праваадносінах па дзяржаўным сацыяльным страхаванні, атрымалі права прыпыніць сваю працоўную дзейнасць на час дагляду за дзіцём да трох год. Дзеля гэтага яны могуць аформіць сацыяльны адпачынак з выплатай дапамогі ў адпаведнасці з заканадаўствам. Гэта прадугледжваецца ўказам № 360, які падпісаны кіраўніком дзяржавы 18 жніўня, інфармуе БелаПАН.

Аграэкатурызм у Беларусі з’яўляецца сферай дзейнасці, для працы ў якой не трэба рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Адкрыць аграсядзібу могуць жыхары вёсак або пасёлкаў, якія вядуць падсобную гаспадарку і маюць дастаткова вялікі дом для прыёму турыстаў. Занятыя ў гэтай сферы беларусы плацяць падатак у памеры 1 базавай велічыні раз на год.

На сёння ў Беларусі працуе каля 2 тысяч аграсядзібаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі