Замежныя студэнты Гомельскага медуніверсітэта не вышлі на заняткі

Такім чынам яны пратэстуюць супраць прыгнёту па расавых прыкметах. Замест заняткаў студэнты сабраліся ў актавай зале ВНУ і запатрабавалі правесці сустрэчу з працаўнікамі міліцыі.
У Савецкім РАУСе Гомеля паведамілі, што замежныя студэнты звярнулі ўвагу ўлад, у прыватнасці, на напады на іх хуліганаў каля інтэрнату, дзе жывуць грамадзяне Індыі.

У траўні адзін са студэнтаў атрымаў нажавыя раненні. Злачынцы затрыманыя і цяпер знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Праваахоўнікі паабяцалі студэнтам з сённяшняга дня каля інтэрната выставіць міліцэйскі патруль. Паводле інфармацыі БелаПАН, у Гомельскім медуніверсітэце навучаецца каля 300 студэнтаў з Індыі, Непала, Нігерыі, Шры-Ланкі ды іншых краін Азіі і Афрыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі