Замест маршу “Вясна” расійская апазіцыя правядзе ў Маскве жалобную акцыю

Арганізатары запланаванага на 1 сакавіка антыкрызіснага маршу “Вясна” ў Маскве адмянілі мерапрыемства і плануюць жалобны марш у памяць аб Барысе Нямцове, перадае ВВС.

“Ніякай пазітыўнай акцыі з зялёнымі шарыкамі і крэйдамі быць не можа. У кожным разе будзе жалобная акцыя ў цэнтры”, — напісаў у сваім твітэры паплечнік Аляксея Навальнага па Фондзе барацьбы з карупцыяй Георгій Албураў.

Як паведаміў сустаршыня партыі “РПР-Парнас” Міхаіл Касьянаў, апазіцыя сёння будзе абмяркоўваць з мэрыяй Масквы месца і правядзенне жалобнага мерапрыемства.

Расійскі палітык, дэпутат Яраслаўскай гарадской думы Барыс Нямцоў быў застрэлены позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы. Як паведамілі ў Следчым камітэце РФ, усё адбылося каля 23 гадзін па маскоўскім часе. Нямцоў прагульваўся па мосце са сваёй сяброўкай, якая прыехала з Украіны. Раптам пад'ехаў белы аўтамабіль, з якога раздаліся 4 ці 6 стрэлаў. Ад атрыманых траўмаў палітык памёр на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі