Замест Канады ў групу зборнай Беларусі на хакейным ЧС-2021 уключылі Расію

Замест Канады ў групу зборнай Беларусі на хакейным ЧС-2021 уключылі Расію

Міжнародная федэрацыя хакею апублікавала абноўлены склад груп на чэмпіянаце свету па хакею 2021 года. Як вядома, ён пройдзе ў Беларусі і Латвіі. У групе А згуляюць, акрамя нашай каманды, зборныя Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Даніі і Вялікабрытаніі. Першапачасткова ў нашай групе мусіла быць зборная Канады, але яе замянілі на Расію. Гэта зрабілі для таго, каб расіяне гулялі ў Мінску, а не ў Рызе, паведамляе iihf.com.

Свае матчы беларуская зборная будзе праводзіць у Мінску.

У групе В будуць гуляць зборныя Канады, Фінляндыі, ЗША, Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Італіі і Казахстана.

Мяркуецца, што сусветнае першынство стартуе 7 траўня 2021 года.

Замест Канады ў групу зборнай Беларусі на хакейным ЧС-2021 уключылі Расію
iihf.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі