"Залаты" BMW на расійскіх нумарах дрыфтаваў у цэнтры Магілёва

"Залаты" BMW на расійскіх нумарах дрыфтаваў у цэнтры Магілёва

9 ліпеня ў самым цэнтры Магілёва дрыфтаваў "залаты" BMW на расійскіх нумарах. Гэта адбывалася на скрыжаванні побач з адным з сімвалаў горада — абласным драмтэатрам.

Мінакі здымалі нахабнага дрыфцера на смартфоны. Таксама яго "пятакі" трапілі на відэарэгістратар аднаго з кіроўцаў, які ехаў насустрач:

Відэа: Алекс Руб

Пры канцы відэа чуваць, як кіроўца тэлефануе ў ДАІ, каб паведаміць пра здарэнне. Тым часам "бэха" з віскам нясецца па вуліцы Першамайскай у бок плошчы Славы і Вечнага агню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі