Закон аб альтэрнатыўнай службе пачынае дзейнічаць у Беларусі з 1 ліпеня

Закон "Аб альтэрнатыўнай службе", прыняты ў Беларусі ў чэрвені, пачынае дзейнічаць 1 ліпеня 2016 года, піша партал tut.by.

Згодна з новым законам замест вайсковай службы беларусы змогуць займацца грамадска карыснай дзейнасцю. Альтэрнатыўная служба будзе даступная толькі тым, хто не можа прымаць прысягу і насіць зброю праз рэлігійныя перакананні.

"Альтэрнатыўшчыкаў" адправяць праходзіць службу ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, у арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў. Таксама іх могуць прыцягваць да ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Альтэрнатыўная служба будзе горшай, чым "хімія" для асуджаных

Эксперт: Кожны дзясяты прызыўнік мог бы абраць альтэрнатыўную службу

Ахвочым прайсці альтэрнатыўную службу неабходна не пазней за 10 каляндарных дзён да заканчэння прызыву звярнуцца з пісьмовай заявай у прызыўную камісію па месцы жыхарства.

Людзям з вышэйшай адукацыяй на альтэрнатыўнай службе давядзецца прабыць 2 гады, без вышэйшай адукацыі — 3 гады. Яны будуць атрымліваць месячнае ўтрыманне ў 150% ад найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Напрыклад, на сёння памер БПМ складае 1 млн 474 тысячы 870 рублёў. З 13-га месяца службы ўтрыманне павінны павысіць на 20% бюджэту пражытковага мінімуму, з 25-га месяца — на 40%.
 
Закон забараняе "альтэрнатыўшчыкам" прымаць удзел у страйках, займацца іншай аплатнай дзейнасцю ці працай, а таксама прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі