Захоўванне затрыманых на мяжы тавараў будзе каштаваць 4 еўра ў гадзіну

5 жніўня набывае моц Пастанова Саўміна аб парадку пакрыцця выдаткаў па захоўванні затрыманых тавараў. Гаворка ў ім ідзе пра тавары, якія былі затрыманыя мытняй да судовага разгляду і захоўваюцца на спецыяльных складах.

Пакуль суд вырашае, вярнуць тавары гаспадарам або канфіскаваць, кожны будзе вымушаны плаціць па 1 еўра ў суткі за захоўванне тавараў асабістага карыстання.

А за любы іншы тавар і фізічныя, і юрыдычныя асобы заплацяць па 4 еўра за кожную поўную і няпоўную гадзіну захоўвання на складзе.

“Комсомольская правда в Беларуси”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі