Забойцы “пухавіцкага падпальшчыка” трапляюць пад амністыю

Двое з чатырох чалавек, асуджаных за забойства “пухавіцкага падпальшчыка”, хутчэй за ўсё выйдуць па амністыі на свабоду цягам некалькіх месяцаў. Пра гэта Еўрарадыё расказаў юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла.
Гары Паганяйла: “Яны былі асуджаныя за неданясенне аб здзяйсненні цяжкага злачынства. І гэтыя двое дакладна трапляюць пад амністыю. Што ж тычыцца саміх забойцаў, ім могуць “скінуць” па годзіку пазбаўлення свабоды. Гэта агульнае правіла – асобам, упершыню асуджаным, па законе “Аб амністыі” могуць зняць адзін год”.

Нагадаем, 31 снежня 2008 года ў Пухавічах быў знойдзены труп мясцовага жыхара. 14 красавіка 2009 года двое жыхароў вёскі Пухавічы былі абвінавачаныя ў забойстве і асуджаныя на 5 і 3 гады пазбаўлення волі, яшчэ дваіх прызналі вінаватымі ў скрыванні і асудзілі да 2 і 5 гадоў абмежавання свабоды кожны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі