"Забіраў у пенсіянераў пакеты з грашыма": у Мінску затрымалі расіяніна

Затрыманне расіяніна ў Мінску / МУС
Затрыманне расіяніна ў Мінску / МУС

У Мінску аператыўнікі затрымалі 34-гадовага расіяніна. Яго падазраюць у тым, што ён працаваў на ашуканцаў, якія тэлефануюць людзям і кажуць, што іх блізкія ў бядзе і ім тэрмінова патрэбна дапамога. Людзі згаджаюцца перадаваць грошы і рэчы. Кур'ера такіх злачынцаў і арыштавалі, паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчына прыехаў у Беларусь на травеньскія святы і праз сацыяльныя сеткі знайшоў падпрацоўку кур'ерам нібыта ў краме адзення. За два дні ён наведаў дзевяць адрасоў, дзе забіраў у пенсіянераў пакеты з рэчамі і грашыма, пасля чаго перадаваў іх пасярэдніку за ўзнагароджанне. У апошнім выпадку пацярпелая ў слязах пачала пытацца фігуранта аб сваёй дачцы, якая нібыта патрапіла ў ДТЗ. Мужчына зразумеў, у што ўвязаўся, і тэрмінова вярнуўся на радзіму, — кажа начальнік крымінальнай міліцыі Аляксандр Гільдзюк.

Праз месяц расіянін зноў прыехаў у Беларусь, але ўжо са сваім знаёмым. Яго адразу затрымалі і распачалі крымінальную справу за махлярства. Пра арганізатараў схемы МУС нічога не паведамляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі