За здымкі хаты жонкі Лукашэнкі на Шклоўшчыне затрымлівалі журналіста

У Шклоўскім раёне затрымлівалі журналіста газеты «Салідарнасць» Алену Якжык.
Яна рабіла матэрыял пра будаўніцтва папяровага завода і, праходзячы праз вёску Рыжкавічы, зрабіла некалькі здымкаў дома, які належыць жонцы Аляксандра Лукашэнкі. Якжык затрымаў чалавек у цывільным.

У яе праверылі дакументы, напісалі з яе слоў тлумачальную запіску, запатрабавалі выдаліць здымкі, пасля чаго адпусцілі. Аднак на шляху да Мінску журналіста яшчэ двойчы затрымлівалі праваахоўнікі.

Салідарнасць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі