За збіццё мінскага міліцыянта хуліганы заплацілі больш за 9 тысяч долараў

Мінскі міліцыянт, якога збілі хуліганы, атрымаў больш за 9 тысяч долараў.
Суд Завадскога раёна сталіцы прызнаў чатырох мінчукоў вінаватымі ва ўжыванні гвалту да супрацоўніка праваахоўных органаў і абавязаў ім выплаціць яму кампенсацыю. Высветлілася, што капітан міліцыі падыйшоў да п’янай кампаніі і паказаў ім сваё службовае пасведчанне.

Аднак гэта не зрабіла на хуліганаў ніякага ўздзеяння, больш таго, яны моцна збілі міліцыянта. “Інтэрфакс” не паведамляе, ці панеслі яны яшчэ якое-небудзь пакаранне, акрамя выплаты грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі