За выкарыстанне беларускай мовы правабаронцу прыгразілі судом

Праектны інстытут “Брэстгіпразям” адмовіўся прадаставіць баранавіцкаму правабаронцу Сяргею Гоўшу дакументы на ўчастак, аформленыя па-беларуску. У адказе з Брэста дырэктар прадпрыемства піша, што мовамі ўзаемадзеяння дзяржорганаў, установаў, арганізацый з’яўляюцца руская і беларуская мовы.
Праект зямельнага ўчастка выкананы на адной з гэтых моваў і тут, на думку дырэктара, няма ніякага парушэння, у тым ліку і Закона аб мовах. Ён падкрэслівае, што калі Сяргей Гоўша не падпіша акт выкананых работ, пытанні ўзаемадзеяння бакоў будуць вырашацца ў судзе.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі