За выбух на Скідзельскім камбінаце затрымалі начальніка цэха і яго намесніка

За выбух на Скідзельскім камбінаце затрымалі начальніка цэха і яго намесніка

За выбух на Скідзельскім цукровым камбінаце, пры якім пацярпелі пяць супрацоўніцаў, следчыя затрымалі двух чалавек. Гэта начальнік цэха гатовай прадукцыі і яго намеснік. Іх падазраюць у службовай халатнасці, паведамляецца на сайце Следчага камітэта.

Выбух пылапаветранай сумесі на Скідзельскім камбінаце адбыўся ўначы 25 лютага. Ад яго цяжкія траўмы атрымалі пяць супрацоўніцаў. Чацвёра з іх на цяперашні момант ужо памерлі. 

Следчыя праводзяць паглыбленыя агляды сістэм аспірацыі і вентыляцыі. Па запрашэнні беларускага боку на прадпрыемства прыбылі прадстаўнікі польскай кампаніі-пастаўшчыка, якая рабіла пуска-наладачныя працы на прадпрыемстве.

Да следства ў якасці экспертаў прыцягнулі таксама навукоўцаў вядучых ВНУ краіны. Таксама экспертамі выступаюць прадстаўнікі арганізацый, якія спецыялізуюцца на ўстаноўцы, эксплуатацыі і праверцы тэхнічнага стану сістэм аспірацыі і вентыляцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі