Вы тут

За ўдзел у відэароліку супраць гвалту дзяўчыну асудзілі на 15 сутак

Зварот работнікаў грамадзянскай авіяцыі / кадр з відэа

Звольненую супрацоўніцу кампаніі "Белавія" Надзею Букатую асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у роліку супраць гвалту сілавікоў і беззаконня. Такі прысуд вынес суддзя Аляксандр Рудэнка з Кастрычніцкага суда Мінска, піша ТГ-канал "Вясна назірае".

Суддзя палічыў ролік "пікетаваннем з выкарыстаннем камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт". 

Дзяўчына на суд прыйшла па позве, але ў зале суда яе затрымалі і адразу павезлі на "суткі". 

Дарэчы, гэта ўжо другі суд за ролік, запісаны работнікамі грамадзянскай авіяцыі 20 лістапада. Першым з удзельнікаў відэа судзілі 11 студзеня Уладзіміра Галаша. Яму таксама прысудзілі 15 сутак арышту.

Сёння чакаюцца суды яшчэ як мінімум над чатырма ўдзельнікамі звароту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.