Маці далі 12 сутак за пікет, бацька затрыманы, дома засталося малое дзіця

Маці далі 12 сутак за пікет, бацька затрыманы, дома засталося малое дзіця

5 чэреня за ўдзел у легальным пікеце на Камароўцы затрыманая мінчанка Алена Лазарчык — яна адбывае 12 сутак адміністрацыйнага арышту ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". За дзень да гэтага быў затрыманы муж Алены — актывіст Сяргей Мацкойць. Дома ў пары без дагляду застаўся шасцігадовы сын.

Па інфармацыі TUT.by, дагэтуль Алену запрашалі ў Кастрычніцкі РУВД: маўляў, яна брала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на Камароўцы. Родныя жанчыны кажуць, што яна адмовілася ісці ў міліцыю без павесткі і была затрыманая ў двары свайго дома. Да таго ж, сваякам доўга не паведамлялі, дзе знаходзілася пара. Паводле прэс-службы мінскай міліцыі, Лазарчык і Мацкойць знаходзяцца пад арыштам па рашэнню суда. 

Праваабаронцы абураныя дзеяннямі міліцыі і патрабуюць вызвалення Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця. Праваабаронца Аляксей Лойка звярнуўся ў ГУУС МУС і нагадвае, што дзеянні праваахоўнікаў парушаюць заканадаўства:

"Такія дзеянні міліцыі з'яўляюцца грубым парушэннем ч.2 арт.6.7 КоАП, які забараняе арыштоўваць жанчын і адзінокіх мужчын, маючых непаўналетніх дзяцей. Гэта зяўляецца перавышэннем службовых паўнамоцтваў, бо Алена мае сына 2013 года нараджэння".

Падчас гутаркі па тэлефоне даверу ГУУС Мінгарвыканкаму падпалкоўнік Андрэй Дземідчук параіў Лойку звярнуцца з пісьмовым зваротам у МУС, пракуратуру ці СК.

Дзіця пары цяпер знаходзіцца са сваякамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі