За суткі ў Беларусі ад холаду і галалёду пацярпелі 237 чалавек

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

237 чалавек пацярпелі ў Беларусі за апошнія суткі ад холаду і галалёдзіцы. Такую статыстыку падае прэс-служба Мінздароўя.

Найбольшая колькасць пацярпелых зарэгістраваная ў Брэсцкай вобласці — 55 чалавек. 12 пацыентаў шпіталізаваныя з галалёднай траўмай, астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу.

У Віцебскай вобласці амбулаторная дапамога спатрэбілася 26 пацыентам.

На Гомельшчыне галалёдныя траўмы атрымалі 32 чалавекі, аднаго з іх шпіталізавалі.

У Гродзенскай вобласці галалёдныя трыўмы зарэгістраваныя ў 31 чалавека, траіх давялося шпіталізаваць.

У Магілёўскай вобласці пацярпелі 30 чалавек. У 29 — галалёдныя траўмы, а ў аднаго — халадовая. Адзін чалавек шпіталізаваны.

У Мінскай вобласці — 47 пацярпелых, з іх пяцёра шпіталізаваныя. Галалёдныя траўмы атрымалі 44 чалавекі, а ў траіх зафіксавалі халадовыя траўмы.

У Мінску ў 16 чалавек зафіксавалі галалёдныя траўмы. Шпіталізацыя спатрэбілася толькі аднаму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.